top of page
Хмелевская книги
Хмелевская книги
Хмелевская книги
Хмелевская книги

     В этом мире нет ничего невозможного ― утверждает в своем романе "Иоланта" Наталья Хмелевская.

   А если еще заглянуть в такое недосягаемое манящее будущее, то станут возможными и сверхскоростные перемещения в космическом пространстве, и контакт с внеземными цивилизациями, и клонирование людей, и чтение мыслей на расстоянии. Все это есть на страницах романа. А кроме этого вы узнаете, какие страсти переполняют людей будущего и почему так важно быть любимыми...

 

...Кранаючы неба рукамі

      "Сёння мне зноў прыснiлася Насця. Здаецца, я блукаў па нейкім дзіўным, нерэальна-прыгожым садзе i раптам пачуў спевы. Мне так захацелася падысцi блiжэй да крыніцы гэтых чыстых, чаруючых гукаў, убачыць на свае вочы, хто так прыгожа спявае...

    Марудна, як быццам у бязважкасці, пачаў я рухацца ў патрэбным накірунку. Мае ногі чамусьці зрабіліся непаслухмянымі, быццам зробленымі з ваты, я ішоў і спатыкаўся, чапляўся за здранцвелыя лапы дрэў-веліканаў, падаў, але тут жа падымаўся і працягваў рух наперад.

    І вось я падышоў ужо досыць блізка да крыніцы гукаў, якія захапілі мяне ў палон, глянуў угару і ўбачыў птушку. Гэта была істота невымоўнай прыгажосці: чароўная, у залатым апярэннi, з доўгiм пералівістым хвастом, з праўдзівымі, да болю знаёмымі вачамі – гэта была Насця, мая Настачка.

Яна спявала, i так хораша i шчасна рабiлася на душы, што хацелася адарвацца ад зямлі i паляцець. Я падскочыў, узмахнуў рукамi, нібы крыламi, i ў той жа момант пляснуўся долу. Мяне нешта трымала тут, на гэтым свеце. Калi ж я апрытомеў, расплюшчыў вочы і зноў глянуў угару – птушкi ўжо не было… Я прачнуўся.

   Пада мной нетаропка тарахцелi колы цягнiка, якi вёз мяне ў мiнулае. І Насця таксама была часткай гэтага мiнулага. Яна як быццам клiкала мяне, запрашала ў вандроўку. Але ж яе няма, i я гэта добра ведаю ‒ Насця памерла.

Мы былi аднагодкамi, вучылiся ў адным класе, сябравалi. І трэба ж было такому здарыцца. Самагубства? Няшчасны выпадак? Апошнiм часам я ўсё часцей аб гэтым думаю, мяне гэта непакоіць. Магчыма, менавіта па гэтай прычыне я i сабраўся ў дарогу".

    Так пачынаецца дзея ў маім новым рамане "...Кранаючы неба рукамі!", які быў выдадзены ў 2018 годзе ў выдавецтве "Белпрынт".   Калі вас зацікавіла кніга, прыходзьце на яе прэзентацыю, якая мае адбыцца 5 траўня 2019 года ў Горацкім краязнаўчым музеі. 

bottom of page