top of page

НОВОСТИ И СОБЫТИЯ

«Я принимаю участие в конкурсе от Интернет-издательства Info-DVD на лучшую статью о моем сайте - http://www.info-dvd.ru/a/13020794»

03.09.15

Иметь свой сайт я хотела давно: с того времени, когда издала свою первую электронную книгу. Я мечтала выложить все свои произведения в Интернет, красиво оформить, дополнить фотографиями из семейного альбома, сделать все доступным для посетителей моего личного сайта - сайта писателя. Конечно, это круто сказано, ведь я только начинающий автор и на издание собственных книг денег, как всегда, не хватает.  Но вот на создание собственного сайта мне капиталовложения совсем не понадобились.

 

Свой сайт я смогла сотворить своими руками, не потратив ни одной копейки на верстку и раскрутку. О том, что у меня из этого получилось, вы можете судить, перейдя по ссылке http://dan-sam0.wix.com/books-seller-ru. Название сайта не блещет лаконичностью и оригинальностью, так как за красивый домен надо заплатить реальные деньги, а так как я только начала оформление своего детища, то решила с этим делом подождать. Почитала отзывы других пользователей wix.com - ресурса на котором я создавала сайт - и поняла, что платные услуги этого сервиса пока мне не по карману. Возможно, когда я освою SEO-оптимизацию и посетители будут заходить на мой сайт не по одному, а потекут небольшим ручейком, или настоящим потоком, вот тогда … Деньги я планирую зарабатывать на продаже своих электронных книг, но как говорится, чем черт не шутит, может быть попробую разместить рекламу, или, на худой конец, продать пару ссылок. Говорят, что на рекламе, размещаемой на сайте можно зарабатывать неплохие деньги, но для того чтобы привлечь трафик и  на сайте появились посетители, необходимо выложить на его страницах уникальный контент, который будет интересен читателям. Планирую писать короткие повести о любви. Издавать их в издательстве «Неформат», кстати, вот так выглядит моя первая книга http://shop.club-neformat.com/04/iolanta/ У меня уже есть несколько новых написанных , но не изданных книг, осталось их отредактировать и  издать, организовать рекламную компанию. Пожелайте мне удачи, а я буду рада видеть вас в качестве посетителей и читателей на моем сайте.

 

   Сегодня я разместила на сайте свои рассказы на белорусском языке, буду рада, если найдутся спонсоры для издания детских книг, повестей и рассказов на белорусском языке. Это некоммерческий проект, просто мне хочется, чтобы белорусский язык не утратил своего бытового применения. Чтобы люди на нем разговаривали и общались дома в семье со своими детьми. Ведь мы белорусы отдельная нация, народ и у нас должен быть свой язык.
 
   Если вам понравилась книга "Дельфинчик Агу", или другие произведения на белорусском языке, и вы хотели бы увидеть  эти книги изданными, можете сделать свои анонимные пожертвования на кошелек вебмани R 315592534067 или В 308425841589 с пометкой на какую книгу вы делаете финансирование. Заранее благодарю вас за понимание, и дай вам Бог!

01.10.15

26.11.15

Уладзімір Сяменавіч Караткевіч (26.11.1930 - 25.07.1984 ) выступленне 26.11.2015г. г. Орша

 

     Адметнай рысай Караткевіча, як асобы, з’яўляецца  яго творчая шматграннасць. Ён выдатны празаік, заснавальнік такога жанру як беларускамоўны гістарычны дэтектыў, яго гістарычныя раманы вядомыя шырокаму колу чытачоў. Паэтычная творчасць Караткевіча, магчыма, крышачку саступае па папулярнасці празаічнай, але таксама вельмі значная і грунтоўная, аснаваная на веданні гістарычных каранёў нашага народа, яго фальклору.

 

Акрамя гэтага, як вы ведаеце, Караткевіч быў  выдатным перакладчыкам, публіцыстам, крытыкам, аўтарам шматлікіх п’ес, сцэнарыстам. Мог маляваць сяброўскія шаржы, замалеўкі да сваіх твораў, аўтапартрэты. І нават  здымаўся ў якасці акцера ў некалькіх  кінакарцінах.  Напэўна, у яго былі яшчэ нейкія адметнасці, аб якіх мы нават не здагадваемся… Але  і гэты няпоўны пералік выдатных талентаў дае нам падставу гаварыць аб тым, што Уладзімір Караткевіч быў шматграннай таленавітаяй асобай. І кожны вучань  сярэдняй школы зачытваецца “Дзікім паляваннем Караля Стаха”, і мы да гэтага  часу з вялікім задавальненнем глядзім цудоуныя  мастацкія фільмы,  знятыя па яго творах з яго ўдзелам, слухаем аўдыёзапісы спектакляў, адчуваем яго прысутнасць ў сенняшнім дні. Так будуць адчуваць яго прысутнасць і ўплыў праз гады і нашы нашчадкі.

Быў. Ёсць. Буду.
Таму, што заўжды, як пракляты,
Жыву бяздоннай трывогай,
Таму, што сэрца маё распята

За ўсе мільярды двухногіх …


казаў Уладзімір Караткевіч

 У сваім выступленні мне хацелася б падкрэсліць менавіта гэтую думку – шматграннасць талента чалавека і звярнуцца да аудыторыі з такім пажаданнем. Сябры не спыняйцеся на дасягнутым, спрабуйце сябе ў розных накірунках, у розных жанрах, у розных творчых іпастасях. Жыццёвы шлях  Караткевіча, як нішто іншае гэтаму яскравае пацверджанне.

 Я таксама не так даўно, у кастрычніку месяцы бягучага года, паспрабавала сябе ў новай якасці - у якасці перакладчыка. Адбылося гэта з нагоды ўдзелу ў конкурсе прысвечанаму 70-годдзю Вялікай Перамогі і  адначасова заснавальнікі гэтага мерапрыемства  прапанавалі ўшававаць памяць вядомага рускага савецкага  паэта франтавіка Канстанціна Міхайлавіча Сіманава.  Магчыма, нехта з прысутных прымаў удзел у гэтым конкурсе, так як заявак было досыць шмат, і з Беларсі і з Расіі і з іншых краін. Я прымала ўдзел у намінацыы пераклад і заняла 3 месца. Для мяне  стаць лаўрэтам такога прэстыжнага міжнароднага конкурсу вельмі ганарова. Заўтра мяне запрашаюць у горад Магілеу, дзе будзе ўручана ганаровая грамата. Я прапаную вам паслухаць  маю конкурсную працу. Гэта пераклад верша Канснстанціна Сіманава “Жди меня” на беларускую мову, менавіта за гэты ўнёсак у мастацтва я і была ўзнагароджана.

30.12.2015

Адыходзячы 2015 год – год святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. Акрамя гэтага на Магілёўшчыне шырока адзначалася яшчэ адна немалаважная падзея – 100 год с дня нараджэння вялікага рускага савецкага пісьменніка, паэта-франтавіка Канстанціна Міхайлавіча Сіманава.  

Менавіта з гэтай нагоды напрыканцы лістапада ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова праводзілія міжнародныя “Сіманаўскія чытанні”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, сведкі тых далекіх дзён, шматлікія літаратары, пісьменнікі, прадстаўнікі грамацкіх арганізацый.  Там жа адбылася цэрэмонія ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага конкурсу, прысвечанага пямяці Канстанціна Сіманава і вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 У гэты юбілейны год конкурс быў, як ніколі, прадстаўнічы. Ён сабраў празаікаў, паэтаў, перакладчыкаў з розных краін: Расіі, Беларусі, Україны, Латвіі, Германіі і інш… Больш за 500 чалавек прыслалі свае літаратурныя творы на разгляд журы. Па выніках конкурсу наша зямлячка Наталля Валянцінаўна Ніканчук (паэтычны псеўданім Лія Родная) заняла 3 месца, як перакладчыца верша К.М.Сіманава “Жди меня” на беларускую мову.  Прапануем вашай увазе гэты пераклад.

 

 

Канстанцін Сіманаў

Чакай мяне

 

Чакай мяне, і я вярнуся.

Ты толькі моцна ў гэта вер.

Чакай, калі дажджы цярушаць,

І слота лезе за каўнер.

Чакай зімоваю парою

І ў летні час не забывай.

Чакай, калі ўжо з нудою

Другіх хаваюць, не зважай.

Калі не прыдзе ліст ізноўку,

Ты не спяшайся спапяляць

Каханне нашае, сяброўка,

Павінна ты мяне чакаць.

 

Чакай мяне, і я вярнуся.

Ты не жадай дабра таму,

Хто кажа, лепей быць у скрусе,

Не абыграць ушчэнт вайну.

Няхай павераць сын і маці,

Што ўсё дарма − няма мяне.

А ты ў сваёй спусцелай хаце

Не ладзь мне помнік на сцяне.

Няхай сябрам дакучна  стане

Сядзець чакаючы − пляваць:

Мая душа ў нябыт не кане,

Пакуль ты будзеш ушчуваць.

 

 

Чакай мяне, і я вярнуся.

Няхай, усім вятрам назло.

Так будзе, я табе клянуся,

Хоць па другому быць магло.

Ім не паняць, хто не ў чаканні.

Тым,  хто даўно спусціў свой сцяг,

Што там, сярод тугі адчаю,

Ты мне прысуджвала працяг.

Як я тады застаўся цэлы,

Мы будзем ведаць толькі ўдвох.

Адна ты так чакаць умела,

Тваё чаканне – абярог.

 

Пераклад Лія Родная  30.10.2015г.

             Пазнаёміла нас раёнка

   Газета «Сельскае жыццё» часта публікуе цікавыя матэрыялы аб жыцці і працоўных поспехах беларусаў. Усяму свету вядомы шчырасць і працавітасць нашага народа. І вельмі добра, што газета «Сельскае жыццё» намагаецца ўсімі сіламі, рознымі журналісцкімі сродкамі данесці гэта нацыянальнае багацце да сваіх чытачоў. Радуе нас родная паэтычная ліра і пявучыя беларускія песні. Ахрышчаныя матчынай слязою сталыя і маладыя паэты памнажаюць сваімі вершамі паэтычна-песенны скарб Бацькаўшчыны.

   Менавіта газета дапамагла мне пазнаёміцца з вершамі паэтаў Круглянскага краю. Усе лічаць, што аўтарам песні ці раманса ў большай ступені з’яўляецца кампазітар. Аб паэце часта забываюць. На самой справе, без душэўнага, добрага, пявучага тэкста песня не атрымаецца.

   Шмат гадоў шукаю і працягваю шукаць такія песенныя вершы. Дзякуючы газеце «Сельскае жыццё» пазнаёміўся з вершамі Ліі Роднай (Ніканчук Наталлі Валянцінаўны). Якая была радасць, калі ў яе вершаваных радках знайшоў тое, што так доўга шукаў. У яе творах гучыць музыка. Я упэўнены, што мелодыя нараджаецца спачатку ў душы паэта, а кампазітар надае ёй крылы, каб яна паляцела ў сусвет. Цудоўныя словы яе паэзіі льюцца і зіхацяць, вось як гэтыя радкі:

   Не шкадуй ты мяне

                      не шкадуй,

   Зацалуй ты мяне,

                      замілуй.

   Я твая, я твая,

                     памятай,

   Ні на кога мяне

                        не змяняй.

   Дзе знойдзеш лепшыя словы пра жаночае каханне, шчырасць, спагаду, дабрату, мацярынскую ласку, вернасць святому абавязку да свайго мужа, дзетак?

Чытаючы вершы ўяўляю яе: абаяльную, інтэлігентную, шчырую, вельмі далікатную і ранімую. Жанчыну, якая сагравае ўсё навокал, як дамашняе сонейка.

   Жадаю ўсяму калектыру рэдакцыі здароў’я, плённых дспраў, цікавых матэрыялаў на радасць чытачам.

   Дзякую табе «Сельскае жыццё», і нізкі бацькоўскі паклон!

    З павагай і шчырымі пачуццямі да вас

                                                                              ЛЕЎ КІТА г. Мінск.

14.02.2017

14 кастрычніка

Дзень Маці

                             “Усё пачынаецца з Маці…”

 

 

                                                               …Скажы мне, матуля,
                                                               Хто гэты сусвет
                                                            Стварыў такім мілым?…
                                                                                       Л. Родная

 

    Аддзелам абслугоўвання Цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага была праведзена літаратурная кампазіцыя “Усё пачынаецца з Маці…” з удзелам горацкай паэткі, члена народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова”, аўтара двух кніг: зборніка вершаў “Любоў – крылатая істота” і рамана “Иоланта” Наталляй Ніканчук, на ніве літаратурнага слова вядомай пад псеўданімам Лія Родная. Гэта мерапрыемства было праведзена ў РЦСАН для людзей з абмежаванымі магчымасцямі напярэдадні дня Маці.

   Мама… Самы дарагі і блізкі чалавек. Яна дала нам жыццё, падаравала шчаслівае дзяцінства. Матчына сэрца, як сонейка, асвятляе нам шлях, грэе сваёй цеплынёй. Яна – наш лепшы сябар, мудры дарадчык, першы чалавек, якога мы любім. Гэту любоў, самую натуральную і шчырую мы праносім праз усё жыццё. Многія пісьменнікі звярталіся ў сваёй творчасці да гэтай тэмы. Адны – з кранальна-пяшчотнымі ўспамінамі пра тое, што ўжо не вернецца, другія – з гумарам успамінаючы дзіцячыя выхадкі. Але ўсё ж гэтыя творы аб’ядноўвае агульны настрой: мама – гэта аснова ўсяго жыцця, пачатак разумення любові, гармоніі і прыгажосці.

   Творчасць Ліі Роднай таксама не выключэнне. Яе жыццёвае крэда як паэта, ды і чалавека – несці людзям любоў і чысціню. А гэтыя якасці яшчэ з маленства былі прывіты ёй маці. Менавіта пра гэта і гаворыць паэтка ў “Лісце да матулі”:

…Ты вучыла дабру і любові,
Не губляць свайго “Я” аніколі.
Ты вучыла Радзіму любіць,
Продкаў помніць, зямлёй даражыць.
Ты хацела, каб мы пасталелі,
Людзям хлусіць, маўчаць не ўмелі.
Ты вучыла нас працу цаніць,
Хлебасольнымі, шчырымі быць,
Каб магла ты за нас ганарыцца,
Калі прыйдзе часіна спыніцца…

  “Матуля я”, “Дачушка”, “Я адчула расточак жыцця” – гэтыя і іншыя творы Ліі Роднай, якія кранаюць тэму ўзаемаадносін маці і дзіця, а таксама і іншыя, не менш значныя, гучалі на працягу мерапрыемства. Аўтарка дзялілася сваімі планамі, адказвала на пытанні прысутных і шчыра павіншавала жанчын з надыходзячым святам.

Это заголовок. 

Совсем недавно натолкнулась в сети Интернет на обучающие уроки Катюши Деко, и сразу мир перевернулся.

Все что было сложным - стало простым и доступным.  Да , кстати, этот сайт я создала благодаря обучающему видеоуроку Катюши Деко. Просто посмотрела 2 раза видеоурок и создала сайт. Разве это не чудо! Разве это не достойно восхищения!

 

Создавайте сайты, рекламируйте свои инфопродукты вместе с нами на занятиях Виртуального Колледжа Рукодельного Бизнеса.

Это просто чудо, которое надо видеть, слышать и чувствовать! http://vk.cc/5lFWMs

bottom of page