top of page
Любіце �мяне такою Якая я ёсць

Любіце мяне такою Якая я ёсць, праз гады Нясіце ў думках вобраз Натхнёны і малады. Любіце мой лёгкі роздум І палыновы пагляд, Мой запаляльны нораў, Пачцівасці заняпад. Любіце мяне з пакутай, Бярозаваю тугой, Спакусліваю цыкутай Я буду вам і дзідой, Што не дае спакою І шчыміць, і верадзіць, Запомнюся вам такою, Што грэе і халадзіць. Любіце, парою роснай І ў поўдзень, і ў зорапад. Хачу быць такою РОДНАЙ Без штучнасці і прынад.

Ізноў табе пішу санэты

Ізноў табе пішу санэты, Хоць адшумеў зялены май, Мае жаночыя сакрэты Ты ўсур’ёз не ўспрымай. Няхай нам разам будзе ўсцешна І разам будзем гараваць, У нас адна па жыце сцежка: Нам Бог даў мудрасць дараваць. Даруйце любым выбачэнне, І ўмейце аддаваць спаўна Сваю любоў, сваё натхненне, Свае вытокі з-пад пяра. 2009 жнівень

Выбачайце вы мне, мае вольныя

Выбачайце вы мне, мае вольныя думкі, Летуценняў маіх – птахі белыя прэч. Не дарыць мне ўжо легкадумных жывых пацалункаў, І не будзе такою натхнёнаю рэч. Выбачайце сябры і сяброўкі. калісьці Мне дурманіла кроў вашых песень віно, А цяпер галаву да бацькоўскай утульнай калыскі Я хілю, і на сэрцы журботы жніво. Разумею, што квецень буяла нядоўга, І цячэннем імклівым мяне ў зорапад занясло, Будзе жоўтая восень, і нават зімою Будзе сэрца пашчыпваць:“Прайшло”, “Ці было?” Май 2010г.

Каб слова смак адчуць

Каб слова смак адчуць Не трэба досыць многа: Гаворку землякоў пачуць Ля роднага парога. Пачуць шаптанне каласоў І перазвон крынічны, Шчымлівы пошчак салаўёў І рокат навальнічны. Ляцець ў вырай жаўруком І марыць аб часіне, Калі вярнешся сюды зноў Да прызбы пры хаціне. Каб слова смак адчуць, Не трэба досыць многа: Сказаць у вочы нараспеў: -Дзень добры, людзі, мова…

Прагну роднага слова

Прагну роднага слова Ачарэпкам душы, Наталіцца ўволю Гукам песні.Скажы Мне ласкава:” Натуля, Шчабятушка мая - Майго сэрца прытулак, Роднай нівы жняя”! Песня льецца прывольна, Радасць б’е спакваля, І прыгожыя гукі Наталяюць, душа Патрабуе раздолля І ляціць спакваля: “Дякуй родная мова! Дзякуй, маці зямля”!

Да мяне завітала надзея

Да мяне завітала надзея З летуценняў дзявочых і мар, Млын пачуццяў усё меле і меле, І кладзецца ўсмешка на твар. Да мяне завітала надзея – Пырханула ў душу матыльком, Сэрца быццам ляціць на арэлях І пранізвае скрозняком. Да мяне завітала надзея, Легкім воблачкам з сінявой І бязважкасцю поўніцца цела, Ветрык круціцца над галавой. Да мяне завітала надзея, Невялічкім духмяным лістком – І душа ад натхнення хмялее Напаўняецца цуда-радком.

Запаветны мой край Беларускі,

Запаветны мой край Беларускі, Добры дзень, я ізноу-ку з табой, Як да цёплай бацькоўскай калыскі Прытулюся да пожні шчакой. - Я вярнулася, жытняе поле, - Я вярнулая! - крыкну вятрам. Я зноў дома, якое раздолле, Прывітанне лясам і лугам! Птушкай вольнай ляцела сюды я, Каб сустрэца з табою, Зямля, Што варожыць лагодасцю слова Сэрцу шэпча:” Мая ты, мая”. Я твая, мая слаўная Маці, Я твая назаўжды, вершакі Мае тут і, як прызба пры хаце, Неразлучна з табой навякі.

Вырасла мая дачушка

Вырасла мая дачушка, Выбегла на шыр рачушка: Вочкі маці, косы таты – Не імкнецца ўжо да хаты. Паляцела ў свет, смяецца, Ёй там добра, не ірвецца Да падолу, да матулі – Дні дяцінства ўжо мінулі. Няхай там усё ўдаецца: Мур муруецца, клаздецца Кладка ведаў на гады, І прыходзяць на падмогу Ёй сябры. Дабра ў дарогу: Шчасця, шчырага кахання І на тым шляху прызнання, Што абрала. Дай Бог долі! Каб і ў радасці, і ў горы Быў надзейны чалавек, Кожны дзнь і цэлы век.

Мой Горацкі край урачысты

Мой Горацкі край урачысты, Добры дзень, я ізноў-ку з табой. Я вярнулася ў ранак іскрысты Крыху стомленай знешняй красой. У вандроўцы была я нядоўга Ды я радасць спытала, як знак, Што я дома. Мінула дарога, І прыветна шчабеча мне птах. Мой край дарагі залацісты, Ты ўбраўся у сонечны свет, Зіхацяць і прывабліва клічуць Строі нашых бярозак-кабет. Збажыною калосіцца ніва, І няспынна цячэ тут вада, Усміхаюцца вербы прыхільна, І вяргіні цвітуць па дварах…

Вобраз роднай зямлі беражыце

Вобраз роднай зямлі беражыце, У сэрцах годна нясіце з сабой Цвет валошкі блакітнай ў жыце, Песню жаўранка весняй парой.

Беларусь мая сінявокая - Белакрылая

Беларусь мая сінявокая - Белакрылая птушка мая, Песня звонкая і высокая, Неабсяжная чысціня...

Пакажы мне аблокі

Пакажы мне аблокі, Што лятуць на крайсвет, Пакажы неабсяжны Нашых вольніц мальберт. Апантаныя гукі напаўняюць сусвет- Гэта роднага краю васільковы санет...

Максіму Багдановічу прысвячаецца

Нам бы навучыцца ў Максіма Адчуваць святло сваёй радзімы, Навучыцца сэрцам успрымаць Хараство без штучнасці й прынад. Вельмі тонка, вельмі чуйна, гожа Словы Багдановіча гучаць, Цеплынёй і ласкаю варожаць, Песняй паднябеснаю звіняць. Вобразы знаёмыя з дзяцінства: Лесуны, русалкі, валуны, Дуб кудлаты, хвоі ды ялінкі, Што стаяць у стоме ля вады. Вераніка ўстае там зранку, Нібы прывід, быццам бы русалка. А ўвечары сярод аблок – Венера Зоркай квеліць – шле сваё праменне...

Максіму Багдановічу слуцкія ткачыхі

Нават тыя ж слуцкія ткачыхі Нам мілей і бліжай неяк, быццам. Іх узоры, рухі, іх адзенне – Нам праз верш малюе ўяўленне. А калі над вішняю пырхае Сінякрылы кволы матылёк, Мы цябе Максіме, сустракаем – Гэта ты махаеш нам здалёк. Лёгкіх словаў ловім павуцінкі, Сабіраем, цешымся, нясём, Быццам сэрцу любыя хусцінкі, Да грудзей іх тулім, беражом. Час мінае, вось ужо стагоддзе Праляцела, калаўрот рыпіць, І, як кажуць ведуны ў народзе, Механізм ужо не прыпыніць…

Максіму Багдановічу чарадзействы

Ды не мінуць роднасловаў чарадзействы, Што кранаюць струны нашых душ, Напаўняюць цеплынёю сэрцы, Сберагаюць ад няўзгод і сцюж. Дзякуем табе за ўсё Максіме, Што збярог у чужбіне, як зярно, Вобраз белакрылае Айчыны Мовы продкаў дзіўнае святло.

У бацькі пасівелі валасы

У бацькі пасівелі валасы, Здаецца, быў ён толькі-што прыгожы, малады, Чакаў сустрэчы, прагнае вясны, Дарыў надзеі і садзіў сады. Унучка запыталася: - Дзядулечка, скажы, Што б ты рабіў, каб адвярнуліся гады, І ты ізноўку стаўся маладым? - Каб маладым ізноўку быць, Гатоў я нават воду малаціць. Прайшла вясна - сівыя валасы, Ды дзе спакой у гэтае душы. Ізноў мой бацька ў садок бяжыць, І некалі яму гады лічыць.

Умеюць песні пець, а вершы зложаць,

Крынічанька жывая слоў пявучых Цячэ і нас яднае. Гэты дар Ад родных ніў, крыніц гаючых, Ад вольных птушак і бялюткіх хмар. І я скажу, што ў нашым краі Есць змагары, а ёсць майстры да спраў: Умеюць песні пець, а вершы зложаць, Што не падточыць носа і камар...

Да веснічак бацькоўскіх прытуліся

На вастрыні жыцця не паслізніся, Каб зберагчы натхнення дыямет, Да веснічак бацькоўскіх прытуліся, Упусці ў сэрца радасці фермет. Лязо жыцця ўсё вужай, вужай, Не скокнуць і не пацянуць за вуж, Ды дома мы ўсе - асілкаў дужай - Ад ніў, азер і Белавежскіх пушч. Удома сонца па-другому свеціць, І гутарку вядуць па-свойму землякі, Садоў бялейшая, здаецца, квецень І нават саладзейшыя гуркі.

Нарадзілася я ў Беларусі

Толькі гэтай Зямлёй ганаруся, Толькі тут я знахожу спакой, Нарадзілася я ў Беларусі І спачну толькі тут я, з табой. Запаветны мой край Беларускі, У святочна-ўрачыстай журбе Ля бацькоўскай утульнай калыскі Прысягаю на вернасць табе.

Хмелевская стихи Ну вось, сынок

Ну вось, сынок, і ты цяпер дарослы, Мінула столькі зім і столькі лет, Зашамацела ніў тваіх калоссе, Што сеяць будзеш ты, якім убачыш свет? Хачу я пажадаць табе дарогі светлай, І добрых спраў тваіх няхай расце вязын, Няхай плывуць твае жаданні з ветрам, Каб быў ты нам удзячны, добры сын. Няхай у справах табе, сыне, шчасціць, Каханне поруч нага ў ногу йдзе. Дай Божа роўнай сцежкі, каб яму не ўпасці, Дай Божа веры моцнай, каб служыць табе! Снежань 2010 г.

І коні ў тумане над ракою

І коні ў тумане над ракою Здаюцца мне знаёмымі, якраз, Як некалі вясноваю парою, Калі каханне напаткала нас. На вастрыні жыцця асцеражыся Згубіць сябе ў пошуках даброт, Да веснічак бацькоўскіх павярніся - Мы беларусы - разам мы народ.

DSC07821_edited

Бацькоў не выбіраюць, не, Але калі б далі і выбар мне, Цябе б абрала татачкам таму, Што вельмі моцна я цябе люблю. 31.10.2008г. Ната Лія

Пах першага кахання з пацалункамі ‒ Такі гаючы, цёрпкі, малады, Што хочацца адчуць сябе пушункаю І віраваць у абдымках мілаты.

Пах першага кахання з пацалункамі ‒ Такі няўстойлівы, пыхліва-трапяткі, Сатканы з кветак бэзу чарадзейкамі, І ветрам разарваны на шматкі.

Пах першага кахання з пацалункамі ‒ Пачуцці будзіць, бударажыць кроў, Грукоча ў скронях громам і маланкамі, Пранізвае наскрозь: віват любоў!

Пах першага кахання з пацалункамі ‒ Вятры вясновыя ўдалеч паняслі: Нібыта торбачку з пахкімі пачастункамі Пранеслі побач ‒ з’есці не далі.

Пах першага кахання з пацалункамі Мне не забыцца нават праз гады: Плыве туманам, паўстае малюнкамі Твой вобраз далікатны, малады …

Пах першага кахання з пацалункамі ‒ Такі пужлівы, радасна-сляпы Казыча сэрца кволымі сцяблінкамі, Жаданні абуджае, як тады…

Белые вершы

Белыя вершы – Не зусім белыя: Яны ружовы і блакітныя, Яны зяленыя, Салатныя і яблычныя – Грушавыя яны. Яны чулліва-рамантычныя, Палымяна-сонечныя, Іскрыстыя і росныя, вечаровыя і дымовыя. Яны крышачку колкія, шыпшынавыя і арабінавыя. Яны дзейсныя, цёплыя і сардэчныя, Шчымліва-праўдзівыя і нават ручныя. Удумлівыя, разважлівыя, і раптам Бязважкія, легкія, воблакападобныя, Празрыстыя. Яны спелыя, духмяныя, Сунічныя і настуркавыя, Кропныя і тмінныя – Такія родныя, мае вершы.

Беларусь Радзима мая

Беларусь, Радзіма мая! Няма лепшай на свеце краіны: Пералескі, азеры, раўніны Ды чырвоныя гронкі рабіны.

вершы пра каханне Для цябе пісала я

Для цябе пісала я санэты, Для цябе збірала ў радкі Слоў прыгожых спелыя ранэты, Слухала трывожныя званкі. Не прыйшоў, ды ўжо й не прыдзе Час каханная, хвіля забыцця. На цябе, мой любы, я не ў крыўдзе: Колькі ў нас таго жыцця. У цябе другія захапленні, У цябе павінна быць сямья. Я ж не падагну свае калені, Буду я мінулым жыць, дзе ты і я.

234

У кожным родным слове – захапленне У кожным гуку водар і бурштын Вам хочацца напомніць пра сумленне Бо кажуць ‒ у полі воін не адзін! Давайце разам, дружнай грамадою Мы мову родную любіць і шанаваць! Няхай звініць! Хапайце словаў зброю, За мову родную нам трэба ваяваць!

вершы пра  каханне Заблудзілася я

Заблудзілася я крыху ў маладосці, Дзверы я забыла зачыніць, І здаецца мне, што і ў маім узросце Можна вершыць і вяночкі віць. Заблудзілася ў тваіх абдымках, У тваіх далонях і тваіх вачах, Бачу я цябе на мараздымках, Мроіцца, што гэта не ў снах. Мне на вуха нашаптаў нячысцік, Што каханак ты прыгожы, малады. Праганяю думак рой нясцішны, Дайце мне папіць тае вады, Што здымае мроеў прывароты. Зачапіць паспею абярог, Абыходзіў каб мае вароты, Каб прыйсці не змусіў на парог.

Вершы пра каханне Дакранулася да

Дакранулася да таямніцы, Ажыла вяртлявай птахаю душа. Столькі год жыла яна ў цямніцы, А цяпер пырхнула, ажыла. Таямнічы позірк спапяляе, І надзей крынічанька бруіць. Годы йдуць, а сэрца спее, млее: Гэта ён, мне без яго не жыць! І здаецца, пташка паляцела І знайшла ўрэшце-рэшт гняздо… Што ж так сэрца горыць, слупянее: Гэта ён, мне без яго не жыць? Вочы ззяюць, і цяплом працята Доўга я не буду ноччу спаць, Што ж я так па старамоднаму зацята: Не магу каханеее знітаваць.

DSC03839_edited

“Зая, я цябе кахаю!” - На сцяне напісана чырвоным. Ды чамусці сэрца не кранае, І праходзіць зноў яна з чарговым. “Коця, я цябе чакаю!” - Гэта недапісаны працяг. Быццам бы чырвонымі радкамі - І жыццю, і вернасці прысяг. “Маша, я цябе цалую!” - Зноў крычаць пунсовыя радкі. “Я люблю, кахаю і дарую…” - Быццам кроў з параненай рукі…

Першы шэрань верш

Гляньце − першы шэрань! Свята ці нагода!? Добрая ўсе ж такі селета пагода. Снежань на парозе, і мароз бярэ, Кутаюцца елки, холадам нясе. Гэты месяц года завяршае год, Дзетвару збірае ён у карагод. Зноў на лапках шэрань крышталём зіхціць Трэба нам у госці Зімку запрасіць! Хай прыходзіць пані, беліць далягляд, Нам бы дачакацца святкаў ды каляд. Весела ў зімку будзем бавіць час. Не спужаюць сцюжы не астудзяць нас.

Усміхнуўся малады друкар

Усміхнуўся малады друкар. Кніга , нібы бусел , на руках Разгарнула крылы, каб ляцець. Віктар Шніп

вершы пра каханне лёс

Каб мы маглі, як некалі ліцвіны, Духоўнай мудрасці набытакі прымнажаць.

верш пра книги Буслы Скарыны

“Буслы Скарыны”– вобраз адпаведны – Адразу хочацца ўдумліва чытаць, Па друкаваных пёрках умацоўваць веды, Крупіцы з клёкатам бусліным браць. У гэтым вобразе – крыло Айчыны, Святло бярозавых гаёў, дзяцінста след. У мудрым позірку Францішака Скарыны Нашчадкам літаральны запавет. “Любіце кнігі – ведаў там крыніцы!” Ляцяць да родных ніў асветніка буслы, Нясуць набыткі друкаваныя, у сталіцы Гняздоўі ўтульныя яны сабе знайшлі. Аблюбаваныя калісь мясціны Ўжо не пакінуць – будуць абжываць,

DSC05196

Опишите фото...

DSC06421

Опишите фото...

верш пра книги

Каб мы маглі, як некалі ліцвіны, Духоўнай мудрасці набытакі прымнажаць.

IMG_8104
вершы на беларускай мове

“Табе”, – я падпісала зборнік вершаў І аддала, як быццам на агляд. І хоць чытаць яго ты будзеш і не першым, Ды ведаю, што знаеш слоў выснову:“Спраўна” і “На лад” Не трэба мне падтрымка ў тым улад, Каб перагортваў ты старонкі І адзначаў – мой лёс не горкі. Ды й не салодкі ён і не такі ўжо цёрпкі. А проста па дарозе будніх дзён Іду сабе я шчасцю наўздагон.

184
Березы Бярозы мяне паланілі

Бярозы мяне паланілі Дзёрзкай сваёй галізной, Ружовым туманам спавілі, І вусны змачылі расой. Іх рукі - лёгкія ластаўкі, Іх целаў танюсенькіх - стан, Іх смочкі - набухлыя пупышкі, Каханне - салодкі падман. Бярозы мяне цалавалі, Краналі шурпатай карой, Лагодную песню спявалі… Калісьці жыла я табой. Паненкі мяне суцяшалі, Хацелі прыняць у карагод, Спаднічкі чулліва трымцелі, Вярнуся сюды я праз год… Верасень 2008 года

вершы пра каханне У лёса вымаліла

У лёса вымаліла я спатканне, Ды што спатканне – міг. Не разглядзела я наканавання, Не да спадобы брудны чаравік. А ты глядзеў упарта і настойна, Не зводзіў заварожаных вачэй, Цягнік ляцеў – ну гэта ж непрыстойна, А грукат колаў усё лягчэй, лягчэй… Прыпынак - і няма пагляду, згубіла я апошні правадок, Як я ўдалеч без цябе паеду?.. Як згублены, паранены звярок.

Няма цябе - няма натхнення

Няма цябе - няма натхнення, Згубіла смак жыцця і слова, І толькі ветразі памкненняў Трапечуць душу, як нанова. Прайшла вясна, праходзіць лета, Зноў верасы цвітуць дзябела. Плывуць жаўціначак білеты, Бяру ў рукі іх здзіўлёна: - Мае лісточкі дарагія, Дзе ваша маладая сіла? У садзе яблыкі паспелі, Ірдзеецца ўжо рабіна… А мне ніяк не верасніцца, Цябе я, любы, сення сніла, Цябе чакала і кахала… Нібыта час я прыпыніла.

Вершы пра айчыну Што спіш  у чарадзе

Што спіш у чарадзе будзёнасці? Няма запалу і агню, Няма натхнёнасці? Варушыш попел кожны дзень – Сівыя мройнасці: Што есці, ці куды пайсці, Дзеля прыстойнасці. Ты думаеш: “Я не змагу, Авось абыдзееца…” Жывеш парадкам З пачуццём штодзённай годнасці. Ды не з таго вытока п’ём Мы водар еднсці: І адчуваем немату сваёй нікчэмнасці. Жыву і я, як на мяжы, З душою кволаю: То дождж палье, то зноў вятры – Не здужаць з воляю…

Агонь гарыць ў тваіх вачах

Агонь гарыць ў тваіх вачах, Ледзь-ледзь, амаль што і не тлее - І раптам полымя, ачаг Аж да дрыготкасці ў целе. Марыі светлае чало, А цела грэшніцы Мадлены… Табе вядома ж павязло - Замруць нашчадкі ў захапленні. У творах свет і чысціня - Ад радасці нябёс – здзіўленне. Не марнатраўства, не мана - Трымціць і ззяе прасвятленне. Але неведама чаго, У смутку буде час баўлення, Да Бога звернешся ў мальбе, Чакаць ты будзеш вызвалення.

Усё праходзіць, як звычайна

Усё праходзіць, як звычайна Кладуцца на асфальт лісты, Як быццам просячы адчайна Вярнуць цяпло былой вясны. Лістоў долоні просяць свету, Жывога соку і дажджу… І гінуць пад парывам ветру, На сцежку сцелюць паранджу. Лістоў трымценне не кранае Душы зчарсцелай глыбіню, Кладу свой крок, і дакараю Сябе за анты дабрыню. Лістапад 2009г.

IMG_0125
IMG_0149

Опишите фото...

вершы пра каханне Кот пабег, яму не

Кот пабег, яму не трэба ласка, Што крадзе свабоду, спадцішка, Душу развярэдзіла падказка – Не спыніць мне колы цягніка.

DSC07920

Опишите фото...

Вершы аб каханни Прагматык ты, ці

Прагматык ты, ці чарадзей ? Не ведаю, не адчуваю, У свеце сёняшніх падзей Сябе анёлам адчуваю. Не аддала сябе вятрам, Не паляцела за прывідам, Прыйшла дадому: “Здрасце вам, Падайце сподачак з павідлам!” Салодзяць душу абразкі, Былога шчасця і пакуты. Мне б дакрануцца да рукі, Адчуць хоць водар той атруты, Што бударажыць сэрца, кроў, Што замяняе ўсё на свеце – Каханне – полымя снягоў, Здранцвелых дрэў жвая квецень.

вершы пра каханне я знайшла свайго

Ну нарэшце я знайшла свайго ката, Хоць цябе знайсці я не магу. Кот здзічэў ірвецца да кутка, Што сваім ён лічыць. Уцяку Ад крыўд і ашуканстваў – з’еду, Мне б квіток да шчасця-хутарка. (Я кату зайздрошчу, бо свабода даражэй мне хатняга кутка). Муракамі – Птушкай завадною Наяву ўбачу. Калясо рыпіць, Рухавік, заведзены журбою, Разганяецца, імчыць, імчыць. Час – цягнік і колы, колы… Праплыла апошняя страла. І ляцяць бярозы, вербы, клёны: Не знайсці зялёнага лістка… Кот пабег, яму не трэ

Гартаю старонкі Я роднай старонкі

Гартаю старонкі Я роднай старонкі: Няроўнае месца Тут – Горкі, пагоркі. Шляхі тут не гладкія, Нельга тут спаць. Тут трэба вучыцца Замлёй упраўляць. Убранне блакітнае Рэчак азёраў – Тут многа паэтау Майстроў, хлебаробаў. Руплівых людзей Тут як зорак багата, Тут косяцца нівы І жнуцца заўзята.

І песні ільюцца, І вершы гучаць

І песні ільюцца, І вершы гучаць. І хлопцы страчаюць Ля весніц дзяўчат. Тут месіцца хлеб І пякуць караваі. У рэках малочных Малочныя хвалі. Муруюць падмуркі Кладуць вершакі, Каб людзям жылося Тут шчасна вякі! Лія Родная 2009г.

Адкуль вытокі дабрыні  У гэтым целе,

Кавалевай Н.Дз. Адкуль вытокі дабрыні У гэтым целе, Калі не зварухнуць рукі, І ног знямеласць? Любоўю да людзей Жыве аддана, Хоць на душы і боль, і сум, На сэрцы рана. Хрыстос крануўся даланёй, Суняў удала: “Маё тут царства і тваё, Жыцця ахвяра. Прыму цябе я ў той жа міг, Святая справа - Маліцца за грахоўны свет Пакуль жывая”. Лія Родная 28.07.2009г.

Гучаць прыгожа, годна і ласкава Са

Гучаць прыгожа, годна і ласкава Са сборніка радкі: Як быццам побач Колас і Купала, І праплываюць весяў вершакі. Жыцце ідзе і вось ужо з Максімам Мы гутарку вядзем… За страту лебедзя сваёй айчыны Адказнасць мы нясём. Ой Ніна Кавалева, наша Ніна, Табе б быць мовы роднай званаром! Ты б добрым словам ўсе запаланіла: Каханнем, росным ранкам, жаўруком.

Вялікі дзякуй вам жа, гаспадыня

Вялікая удзячнасць, гаспадыня, За вашу працу, вершаванняў груд. За шчырасць слоў, парады ўдалыя, За гэты зборнік - за сапраўдны цуд.

Горкі

Уладзіміру Караткевічу Неўтаймаванасць дышы здзіўляе І нават палохае часам, так, Што дух ад роспачы аж займае: Што будзе далей, які там знак? Умеў ён трапна трымаць на ўзводзе, І хоць ў час той мы не жылі: Ды бачым тыя лясы і гоні, Ды прагнем крыкнуць: “Наперад, плі!” У Караткевіча свая адметнасць, Свая дарога па жыцці. А нам чытаць, гартаць старонкі, А нам да класіка ісці, ісці … Лія Родная 26.11.2015г.

Горкі

© 2023 МИШЕЛЬ ВИЛЬЯМСОН. Сайт создан на Wix.com

Я В СОЦСЕТЯХ

  • Odnoklassniki Social Icon
  • Vkontakte Social Icon
  • Страница Wix на Facebook
  • Классическая иконка Twitter
  • иконка youtube с прозрачным фоном
bottom of page