top of page

  ЛЯСНАЯ  КАЛЫХАНКА

 

Прытулілі кветачкі-

Кволыя  пралесачкі

Сінія  галоўкі

Да зямлі, да ёлкі.

Засынаюць зайчыкі-

Шэрыя зазнайчыкі,

Натамілі лапкі,

Беглі без аглядкі.

 

Баю баю, баю бай,                           

Мая птушачка,                                   

Засынай хутчэй,                        

Шчабятушачка.                                 Баю баю, баю бай,

Мая лісачка, 

Не скрыпі ліповая ты

Калысачка.

 

Зачыняюць пчолачкі

Дзверы на засовачкі.

Нанасілі мёдзіку

Цэлую калодачку.

У бары ў лясочку

Добра спаць лісточку.

Палажыў галоўку

Вецярок на хвойку.

 

Баю баю, баю бай,                           

Мая птушачка,                                   

Засынай хутчэй,                        

Шчабятушачка.                                 Баю баю, баю бай,

Мая лісачка, 

Не скрыпі ліповая ты

Калысачка.

 

Спаць ляглі вавёрачкі,

Як дзве рыжых зорачкі,

Не знайшлі грыбочкаў

Сёння пад кусточкам.

Назбіралі шышачак,

Частавалі мышачак,

Весела гулялі,

А цяпер прысталі.

 

 

БЕЛЫЯ   РАМОНКІ

 

 

На рамоначку гадаю-

Белыя павечкі.

Я пялёсткі адрываю,

Кідаю ў рэчку.

Аднаго цябе кахаю

Я і ўдзень і ўночы,

Ад усіх людзей хаваю

Смутак свой дзявочы.

 

 

      Любіць, не  любіць,

       Прыдзе, ці не?

       Моцна абдыме,

       Другой падміргне?

       Кветку запытваю,

       Марай жыву,

       Сэрца падорыць,

        Ці зноў падмане?

 

Да кіпучае ваціцы

Хай ляцяць шматочкі,

Дапамогуць маладзіцы

Залатыя вочкі.

Да грудзей прыцісну моцна

Кветку чарадзейку.

Прыгадаю ранак росны,

Хлопчыка Андрэйку.

 

 

       Любіць, не  любіць

       Прыдзе, ці не?

       Моцна абдыме,

       Другой падміргне?

       Кветку запытваю,

       Марай жыву,

       Сэрца падорыць,

       Ці зноў падмане?

 

 

 

 

АДМЫСЛОВАЯ  ДЗЯЎЧЫНА

 

Дзяўчына з Магілёва

Ідзе так адмыслова,

Што павачка па возеры плыве.

А імя Антаніна -

Падводная тут міна:

 - Ой, божачкі, ратуйце вы мяне!

 

       Эх, Тонечка, эх , Тонечка-

       Сцюдзёная вада.

       Эх Тоня, Тоня, Тонечка,

        Была ці не была.

 

Па Першамайскай крочыць

А каблучкі стракочуць:

Прапаў, хлопчына, ты ўжо прапаў.

 А на душы святлее,

Надзея недзе тлее,

Што шчасцейка сваё я напаткаў.

 

       Эх, Тонечка, эх , Тонечка-

       Сцюудзёная вада.

       Эх Тоня, Тоня, Тонечка,

        Была ці не была.

 

 

Навошта так спяшацца

Дазвольце запытацца:

- Што гэта: Парыж, ці можа Масква?

Усмешкай азарыла,

Навекі паланіла

Магіляўчаначка дзівосная мая.

           

 

     Эх, Тонечка, эх, Тонечка,

     Хвіліна надышла.

     Эх , Тоня, Тоня, Тонечка-

     Цяпер ты ўжо жоначка,

     Ты жоначка мая.

 

ПАВІВАЛЬНАЯ

 

Я дзіцятка забаўляла,

Яму песеньку спявала:Ой лі- ой люлі.

Я дзіцятка распранала,

Ды кашулечку здымала:Ой лі- ой люлі.

Я дзіцятачка купала,

Ды вадзічкай палівала:Ой лі- ой люлі.

Я дзіцятка спавівала,

Бант ружовенькі вязала: Ой лі- ой люлі.

Я на ручках патрымала

Ды дзіцятка спаць паклала:Ой лі- ой люлі.

Я дзіцятка калыхала,

Ціхапесеньку спявала:Ой лі- ой люлі.

-Спі спакойна немаўлятачка,

Маё любае дзіцятачка:Ой лі- ой люлі.

1996г.

    БЯРОЗАВАЯ ТУГА

 

Бярозы мяне паланілі

Дзёрзкай сваей галізной,

Ружовым туманам спавілі,

Напоўнілі першай вясной.

Прыпеў:

Галіначак лёгкія ластаўкі

І целаў танюсенькіх стан,

Жаданняў набухлыя пупышкі –

Каханне - салодкі падман.

 

Бярозы мяне цалавалі,

Краналі шурпатай карой,

Лагодную песню спявалі –

Калісці жыла я табой.

Прыпеў:

Галіначак лёгкія ластаўкі

І целаў танюсенькіх стан,

Жаданняў набухлыя пупышкі –

Каханне - салодкі падман.

 

Паненкі мяне суцяшалі,

Хацелі прыняць ў карагод,

Спаднічкі чулліва трымцелі −

Усяму ў жыцці свой чарод.

Прыпеў

Галіначак лёгкія ластаўкі

І целаў танюсенькіх стан,

Жаданняў набухлыя пупышкі –

Каханне - салодкі падман.

 

bottom of page