Канстанцін Сіманаў
Чакай мяне
Чакай мяне, і я вярнуся.
Ты толькі моцна ў гэта вер.
Чакай, калі дажджы цярушаць,
І слота лезе за каўнер.
Чакай зімоваю парою
І ў летні час не забывай.
Чакай, калі ўжо з нудою
Другіх хаваюць, не зважай.
Калі не прыдзе ліст ізноўку,
Ты не спяшайся спапяляць
Каханне нашае, сяброўка,
Павінна ты мяне чакаць.
Чакай мяне, і я вярнуся.
Ты не жадай дабра таму,
Хто кажа, лепей быць у скрусе,
Не абыграць ушчэнт вайну.
Няхай павераць сын і маці,
Што ўсё дарма − няма мяне.
А ты ў сваёй спусцелай хаце
Не ладзь мне помнік на сцяне.
Няхай сябрам дакучна стане
Сядзець чакаючы − пляваць:
Мая душа ў нябыт не кане,
Пакуль ты будзеш ушчуваць.
Чакай мяне, і я вярнуся.
Няхай, усім вятрам назло.
Так будзе, я табе клянуся,
Хоць па другому быць магло.
Ім не паняць, хто не ў чаканні.
Тым, хто даўно спусціў свой сцяг,
Што там, сярод тугі адчаю,
Ты мне прысуджвала працяг.
Як я тады застаўся цэлы,
Мы будзем ведаць толькі ўдвох.
Адна ты так чакаць умела,
Тваё чаканне – абярог.
Пераклад Лія Родная 30.10.2015г.
К.М.Сіманаў
«Песня ваенных карэспандэнтаў»
Ад Масквы да Брэста
Не сустрэнеш месца,
Дзе б не вандравалі мы ў гразі.
З лейкай і з блакнотам,
А то й з кулямётам
Скрозь агонь і сцюжу мы прайшлі.
Без ста грам, таварыш,
Песню не заварыш,
Так давай па кропельцы нальём,
Вып’ем за газету,
Кінастужку гэту,
За радкі і кадры пад агнём!
Выпіць ёсць нагода,
Што нам непагода -
За У-2, за Эмку, за сваіх.
Пешкі як тапталі,
Плечы падстаўлялі,
Як мы апярэджвалі ўсіх.
Ад вятроў і сцюжы
Мы пяём ня дужа,
(Ад байцоўскай стопкі,
Хрыплі нашы глоткі,)
Ды мы скажам тым, хто папракне:
«З наша пакачуйце,
З наша паначуйце,
З наша паваюйце на вайне!»
Там, дзе мы бывалі
Нам танкаў не давалі,
Не рабілі с гэтага бяды.
На пікапе дзёртым
Ды з наганам дзёрзкім,
Першымі мы бралі гарады.
Так будзь: «За Перамогу! »
Ды ізноў у дарогу,
А калі й паляжам на мяжы:
Хто-небудзь пачуе,
Здыме і напіша,
Хто-небудзь памяне нежывых.
Пераклад Лія Родная 2016г.
Напои меня допьяна
Поцелуями своих губ.
Дай испить мне любви вина…
Александр Гусев
Тваіх вуснаў напой салодкі…
І каханне не горш віна
Ап’яняе і засціць вочы,
Нават кругам ідзе галава.
Абдымі мяне чуйнай ласкаю,
Валасамі прыкрый галізну.
Незямной закалыханы казкаю,
Буду помніць цябе адну.
Не патухне ў душы агеньчык,
Ратавальны выток святла:
Як мяне ты тады цалавала…
Як сябе ты ўсю аддала…
Да апошняе кроплі, да донца,
Я каханне дапіў няма…
У галаве маёй круціцца сонца:
Ты адна! Ты адна! Ты адна!..
13.06.2016г.