Гульня ў рыфму
Ля дзіцячага садка
Распачалася гульня.
Мы рыфмуем словы
Словы і імёны.
І сказаў Кандрат:
-
- Я прыдумаў «квадрат».
І сказала Міла:
-
- Я сябрую з мылам.
А дзяўчынка Натка −
Любіць жарабятка.
А ў Мішы мышы,
Шамацяць на крышы.
А ў Кацярыны −
Смачныя ажыны.
І крыкнула Дзіянка:
-
- Прыдумала я − «шклянка»!
Закрыўдзіўся Алёша:
-
- Не буду я «галёшам».
Смяецца хлопчык Слава,
Ён любіць есці сала.
Маленькая Параска,
Не можа жыць без казкі.
А перамог Антон,
Ён і батон, і слон,
І парасон, і лён,
І нават саксафон.
Вясёла гульня
Зрыфмуй свё імя!
1997г.
Лянота
Мой знаёмы Уладзімір,
Гультаём ён рос такім:
Кажа маме Уладзімір:
-
Каб дастацца ў магазін
Мне падайце лімузін.
І бабулі на хаду:
− Я ў школу не пайду!
-
Падмяці падлогу,сэр,-
Кажа тата кожны дзень.
Ноль эмоцый, хай мяне
Гэта просьба абміне.
Я кажу: «Паслужай, дружа,
Сябраваць з табой ня гожа,
Што калі твая «лянота»,
Да мяне прыліпне ўпотай.
1997г.
Восень залатая
Ураджай збірае.
Спеюць яблыкі і грушы,
Не адцягнеш нас за вушы.
Бульба ўрадзіла −
Будзе ў нас вага і сіла.
А ля сенцаў вінаград,
Я яму, прызнацца, рад.
Не, не будзе ў хаце пуста −
На градзе расце капуста.
А яшчэ багата
Хлебам наша хата.