top of page

             АПТЫЧНЫ ЭФЕКТ

 

    Аднойчы, падчас зімовых канікул,

мы з мамай варочаліся з гасцей.

Узімку рана вечарэе, калі мы сталі

падыходзіць да цэнтра горада,

ужо ўзяліся прыцемкі, і замігацелі аганькі вулічных электрычных ліхтароў. Запалілі і навагоднюю ёлку.

― Глядзіце, ёлка, ― усклікнула мая малодшая сястрычка Дзіянка, ― глядзіце, як яна прыгожа круціцца.

    Я глянуў у той бок, куды паказвала сястра. Там, на галоўнай плошчы горада, красавалася прыгажуня елка, яна ззяла і пералівалася святочнымі аганькамі. Ліхтарыкі запальваліся па-чарзе: то з левага боку, то з правага і здаля здавалася, што елка жывая.

― Сапраўды круціца і, як быццам, прысядае, ― уразіўся і я не менш сястры.

― Што вы, дзеці, гэта толькі такое ўражанне,― запярэчыла маці, ― агеньчыкі бягуць па крузе, вось вам і здаецца, што ёлка рухаецца.

Мы не давалі веры матуліным довадам.

― Мамачка, ну паглядзі ж добра, яна таньчыць, ― пішчала ад задавальнення Дзіянка.

― Гэта яна радуецца, што ў нас пачынаюцца зімовыя канікулы, ― казаў я, думаючы аб тым, што заўтра не трэба ісці ў школу.

     Калі мы ўрэшце падышлі бліжэй, на галоўную плошчу горада  ― цуд знік. Вялізная касматая прыгажуня смірна стаяла пасярод пляцу і нават з месца не краналася. Святочныя электрычныя герлянды перыядычна ўспыхвалі і патухалі на яе колкіх галінках, прама ў нас над галовамі.

― Як шкада, ― спахмурнеў я.

― Мама, а чаму ёлка не ўмее танцаваць? ― не сунімалася мая малодшая сястрычка.

― Таму што дрэвы не жывыя, яны не могуць прыгаць і круціцца, як вы, а тое, што вы бачылі ― звычайны аптычны эфект, падман зроку.

     Я ішоў дахаты і ўвесь час думаў: «Усё ж такі шкада, што дрэвы не могуць так весяліцца і радавацца, як людзі. Хутка ж Новы год!»

 

 Ніканчук Аляксей 2011г.

 

 

 

 

 

bottom of page