ПАВУЧОК ПЕЦЯ
Больш за ўсё на свеце павучок Пеця
любіць сваю справу. А справа ў яго незвы-
чайная, асаблівая і вельмі для людзей
карысная. Павучок Пеця − паштальён
шчаслівых віншаванняў. Ён разносіць добрыя навіны. Спусціўся маленькі павучок да цябе на плячо – значыць будзе ў цябе сённячы шчаслівы дзень, атрымаеш прыемнае паведамленне. Калі-нікалі ён прыносіць і віншаванні, і нават прызнанні ў каханні.
Менавіта ён, а не хто іншы, упрыгожвае віншавальныя паштоўкі залатымі рысачкамі – сваімі залатымі павуцінкамі. Залатыя лапкі павучка пазалочваюць павуцінкі, па якіх ён спускаецца і атрымліваецца прыгожае залатое ўпрыгожванне, якое Пеця прымацоўвае да віншавальных паштовак. А калі часам прыходзяць не надта добрыя навіны, павучок упрыгожвае іх залатымі «спадзяваначкамі», сярэбранымі «надзейкамі», «жаданачкамі» ды «абяцаначкамі». Прымацоўвае да паштаванняў «складаначкі з сакрэцікамі». Можа нават прынесці «чароўны пацалунак». Такі пацалунак вылечвае ад усіх хвароб і дорыць каханне.
Пеця вельмі добры, ветлівы павучок і кожную раніцу, кожны свой новы працоўны дзень ён пачынае са сваёй чароўнай песенькі:
− Я павучок, я павучок, для вас я радасці значок. Табе паштоўку ці листок? Для вас сябры – любы капрыз: паштоўку, тэлеграму, спіс. Я падымуся на карніз, а потым хуценька ўніз…
Вы толькі прыгледзьцеся, сябры, залатыя павуцінкі маленькага павучка Пеці так і іскрацца, так і зіхацяць на сонцы, прыносяць шчасце і радасць у кожны дом. Маленькі павучок можа стаць тваім сапраўдным сябрам і навучыць цябе, мой любы дружа, рабіць добрыя ўчынкі. А калі ты атрымаеш ягоную «спадзяваначку» ў час хваробы, то абавязкова ў хуткім часе выздаравееш і зноў пойдзеш у садок, альбо ў школу.
Калі ж ты ўжо амаль дарослы чалавек і ходзіш у старэйшыя класы, ці, да прыкладу, вучышся ў інстытуце, табе павучок можа прыслаць свой чароўны «залаты пацалунак». Калі гэта здарыцца, то ў самы бліжэйшы час ты закахаешся і будзеш шчаслівым усё жыцце.
Бываюць выпадкі, калі сябры парываюць ўсялякія адносіны і моцна крыўдуюць адзін на аднаго, тады павучок Пеця можа подарыць варожым бакам «мірынкі» − маленькія пушыстыя клубочкі, залатыя круглячкі зблытаных павуцінак. «Мірынкі» не дазваляюць людзям доўга сярдаваць адзін на аднаго. Яны свецяцца радасцю і дабром. «Мырынкі» ўпрыгожваюць твары ўсмешкамі і прыносяць спакой і мір у вашыя сэрцы.
Чароўны павучок з залатымі лапкамі сустракаецца ў кожнай хаце і ў кожным закуточку. Усміхніся яму, працягні руку для сяброўства і ў вашай хаце будзе панаваць шчасце, любоў ды згода!