top of page

Дачушка

 

У мяне дачушка,

Дзяўчынка-плакушка.

Як устала з ранку −

Не знайсці забаўку.

  • - Ой, згубіла боцік, −

Расчыніла роцік.

  • - Дзе мая талерка? −

Плачацца паненка.

Прыляцела мушка −

Зноў у плач дачушка.

  • - Ты б хоць пагуляла,

Крышку памаўчала, −

Просіць маці дочку,

А яна знарочку

Песню зноў заводзіць,

Месца не знаходзіць.

  • - Вось табе і лялька,

Кніжка маляванка,

Вось табе і мячык,

З волава салдацік,

  • - Не! − крычыць упарта,

Гэта ж смеху варта:

Нельга супакоіць

Ні суняць, ні змовіць.

Вось дык незадача −

Плача ўсё  і плача :

  • - Можа ў куточак

Захацеў, дружочак?

Пастаіш, паплачаш,

Авось перайначыш?

 

*************

У мяне дачушка,

Дзяўчынка-смяхушка,

Хоць зусім малая,

Столькі спрыту мае.

Лялек спаць паложыць:

  • - Нельга іх трывожыць.

Падмяце падлогу

Маме ў падмогу.

А калі сняданак

На стале гатовы,

То настрой дзявочы

Будзе адмысловы.

Грачаную кашу

Добра ўплятае,

Ды куток гаючы,

Ой, не забывае.

 

1996г.

 

 

bottom of page