top of page

              БАЛАБОЛКІ

 

      На заднім двары ў Ягоркі сустрэліся

дзве балаболкі.

І так разбалбаталіся, што гадзіны дзве

не спыняліся:

― Ну ў дзеда Івана і зёлкі!

― Адно лабыззё ды мяцёлкі.

― А кажуць, што на пакровы бычок нарадзіўся ў каровы.

― А гэты бычок рахманы, не слухаецца Івана.

― А ў Антаніны бяда: не пайшла сёння да сяла.

―А што ж гэта за бяда?

― Лапку зламала яе кураня.

― А ў Антося грып: зусім небарака асіп.

― А ў Зосімавай Кацярыны не прыняліся твае ажыны.

― А я ж казала ― не садзі, бо будуць табе калюкі адны.

― А ты чула, ці не, кажуць, Мэтлік хутка памрэ?

― Што ты кажаш, памрэ − вунь ён дровы сячэ.

― А я ўчора зранку бачыла з хутара Саўку, браў у нашым савеце нейкую спраўку.

― Ой паслухай, ці то сабака брэша пры ганку.

― Можа чорт прынес хлуслівую цыганку.

― А ўчора ў магазіне чарга…

― Знайшлася ж мая качарга!..

― А ці бэз твой цвіце? Не?

― А хто гэта па вуліцы йдзе?

Дзе што дзеецца ― ўсё перамелецца. Языкамі ператрэцца і праз сіта прапусціцца.

А што застанецца ― перажуецца і зноў на языку апынецца.

А хто з балаболкамі сустракаецца, таму не раз ікаецца.

 

 

 

bottom of page