top of page

Сустрэча з чытачамі


Сённячы ў мяне быў па-сапраўднаму шчаслівы дзень. Зранку ўсе неяк адразу заладзілася. Хутка сабрасася на сустрэчу: апранула сваю "французскую" сукенку, подфарбавала вусны, павекі. "Французскай" сукенку называю не таму, што яна куплена недзе ў Парыжы, а таму, што калі я яе апранаю, я падобна на францужанку. Прыталеная талія, спаднічка клёш, прываблівыя аголеныя рукі. Хустачку я павязала чырвоную, як і каралі, каб подмацаваць іх, каралі, ды і сябе таксама. Атрымалася па-святочнаму , добра і з густам: "Так павінна выглядаць сапраўдная паэтка, калі сабіраецца ісці чытаць вершы", - падумала я. Да "французскай" сукенкі добра падышлі скураныя боцікі на выкокім абцасе і плашч. Праўда мой плашч, ожо выйшаў з моды і ў бягучым сезоне ўжо не актуальны, але гэта не сапсавала майго настрою. Настрой быў добры і надвор'е таксама было цудоўнае ў гэты дзень - 12 кастрычніка. Я не так часта выходжу з дому, таму кожны такі выхад - гэта сапраўдная вандроўка - вадроўка за шчасцем. Сустрэчы з чытачамі для аўтара сапраўднае шчасце. Мае суразмоўцы на гэты раз - людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Некаторыя называюць іх інвалідамі, па-праўдзе кажучы так думаюць амаль усе. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі, насамрэч, вельмі чуллівыя і прыязныя. Яны умеюць адчуваць прыгажосць роднага слова, умеюць спачуваць, умеюць усміхацца... Калі б я чытала вершы ў якойсці навучальнай установе ці дзяржаўным прадпрыемстве, то людзі б таксама ўважліва слухалі і, магчыма, б задавалі зусім іншыя пытанні, але гэтыя - мае сенняшнія слухачы - асаблівыя. Яны падобны ў нечым на малых дзяцей. Яны ўспрымаюць рэчаіснасць неак апасрэдавана, як быццам кранаючы яе рукамі. Пытанняў было ня многа, а ўражанняў шмат і ў мяне і , спадзяюся, у маіх слухачоў.


Featured Posts
Проверьте позже
Когда посты будут опубликованы, вы увидите их здесь.
Recent Posts
Archive
Search By Tags
Тегов пока нет.
Follow Us
  • Facebook Basic Square
  • Twitter Basic Square
  • Google+ Basic Square
bottom of page