top of page
Поиск

Саюз пісьменнікаў Беларусі, прывітанне!

  • dan-sam0
  • 23 дек. 2018 г.
  • 1 мин. чтения

23 лістапада 2018 года мяне прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі з кнігай прозы "...Кранаючы неба рукамі". У гэты зборнік увайшлі наступныя творы: дэтэктыўны раман з аднайменнай назвай, аповесці "Практыка", "Бурштынавыя валасы", апавяданні "Чацвёртая вышыня", "Інга", "Гэта было ў 1984-м...", Мастачка" і іншыя.

Асноўная дзея ў рамане "...Кранаючы неба рукамі" адбываецца ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці, менавіта тут жывуць галоўныя героі, ходзяць па вуліцах райцэтра, прыпамінаюць конкурс прыгажосці "Міс Зачараванне" на якім загінула адна з удзельніц, вядуць расследаванне.

Іншыя творы змешчаныя ў зборнік таксама звязаны з Магілёўшчынай. Гэта і гарадскі пасёлак Круглае (апавяданні “Чацвёртая вышыня”, “Апошнія грошы”, “Адам”), дзе доўгі час жыла пісьменніца і Жыліцкі саўгас-тэхнікум Кіраўскага раёна (аповесць “Практыка”) з яго кіраўніком Герасімовічам Валянцінам Адамавічам.

Апісаныя ў творах падзеі адбываюцца ў дзевяностых гадах мінулага стагоддзя і ў наш час.

Калі вас зацікавіла гэтае выданне запрашаем на прэзентацыю кнігі, якая мае адбыцца 5 траўня 2019 года ў Горацкім краязнаўчым музеі.

 
 
 
Featured Posts
Проверьте позже
Когда посты будут опубликованы, вы увидите их здесь.
Recent Posts
Archive
Search By Tags
Follow Us
  • Facebook Basic Square
  • Twitter Basic Square
  • Google+ Basic Square

© 2023 МИШЕЛЬ ВИЛЬЯМСОН. Сайт создан на Wix.com

Я В СОЦСЕТЯХ

  • Odnoklassniki Social Icon
  • Vkontakte Social Icon
  • Страница Wix на Facebook
  • Классическая иконка Twitter
  • иконка youtube с прозрачным фоном
bottom of page